У пракуратуру Рагачоўскага раёна звярнулася жыхарка адной з вёсак з заявай аб тым, што яе семнаццацiгадовы сын згвалтаваў сваiх сясцёр, 1995 i 1996 гадоў нараджэння. Каб удакладнiць некаторыя падрабязнасцi, мы патэлефанавалi следчаму пракуратуры Яўгену Фартушняку. Вось што ён расказаў.

Брат i сёстры, як гаворыцца ў народзе, зводныя. Ад розных бацькоў. У сям’i «галавой» яе з’яўляецца мацi, бо нiводнага мужчыны, акрамя сына, у ёй няма. Мацi вельмi працавiтая жанчына, а сын то працуе, то не, але ж добра зарабляе, а грошы трацiць у асноўным на сябе. Ён прызнаўся, што адну сястру сапраўды згвалтаваў. Наконт жа другой пакуль маўчыць. Узбуджана крымiнальная справа. Вядзецца следства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?