На таргах у Мінску еўра вырас на адну капейку (+0,0104, або 0,42%) да 2,4618 беларускага рубля.

Гэта гадавы максімум: 1 студзеня еўрапейская валюта каштавала 2,3553 рубля, такім чынам рост за месяц склаў 4,5%.

Аднак максімальны рэкорд пакуль не пабіты (2,4956 у лютым 2016 г., або 24 956 недэнамінаваных).

Тым часам банкі ўжо прадаюць еўра па 2,465—2,495 рубля, а купляюць па 2,415—2,4620.

Даляр сёння патаннеў на 0,0036 да 1,9803.

Расійскі рубель вырас на 0,0002 да 3,5253 беларускага за 100 адзінак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0