Сёмым смяротнікам, які чакае выканання прысуду ў беларускай турме на Валадарскага, ёсць 30-гадовы Віктар Лётаў, асуджаны на смерць за трэцяе забойства. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда Беларусі Валер Калінковіч, піша Радыё Свабода.

Віктар Лётаў адбываў пакаранне ў Глыбоцкай турме, дзе і там забіў сукамерніка. Прысуд Віцебскага абласнога суда, які ў кастрычніку зацвердзіў Вярхоўны суд, Лётаў не абскарджваў.

«Інфармацыя пра судовае паседжанне не хавалася, і мы не збіраемся рабіць рэкламу судовым рашэнням», — адказаў Валер Калінковіч на прапанову даваць асобныя звесткі пра сьмяротныя прысуды.

Паводле Валера Калінковіча, летась у Беларусі было вынесена 5 сьмяротных прысудаў, яшчэ 2 ужо ў 2018 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0