Касір абменнага пункта аднаго з банкаў у Мінску выдала лішнія грошы. Жанчыну, якая атрымала іх, падазраюць у махлярстве, паведамляе guvd.gov.by

23-гадовая касір абменнага пункта аднаго з банкаў памылілася і выдала 500 даляраў кліентцы. Як толькі жанчына атрымала ад касіра грошы, яна пералічыла іх каля акенца касы, а затым схавала грошы ў торбу і сышла.

Касір заўважыла памылку і звярнулася ў міліцыю.

Жанчыну шукае міліцыя. У яе дзеяннях аператыўнікі ўгледжваюць склад злачынства - махлярства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0