З 1 красавіка ў Эстоніі памер пенсій планава вырасце з 416 да 442 еўра (на 6,3%), паведамляе err.ee

Аднак на думку прэм'ер-міністра Юры Ратаса, акрамя планавай індэксацыі пенсій, неабходна іх пазачарговае павышэнне як мінімум на 60-70 еўра ў месяц, «каб вывесці пенсію па старасці з-пад рысы беднасці».

Па апошніх даступным дадзеных за 2016 год у адноснай беднасці ў Эстоніі жылі 276 000 чалавек ці 21,1% агульнага насельніцтва. Паводле прэм'ер-міністра, сярод такіх людзей шмат пенсіянераў.

Што да Беларусі, то ў канцы мінулага года сярэдні памер пенсіі складаў 315,14 рубля (каля 132 еўра)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0