Курс біткойна ўпаў ніжэй за псіхалагічную адзнаку ў $10 тыс. Пра гэта сведчаць звесткі партала Coinmarketcap.
А 8:30 31 студзеня курс складаў $ 9,844 тыс. Праўда, да 10:00 крыптавалюта вырасла да $ 10050.
Папярэдняе падзенне ніжэй за $10 тыс. было зафіксавана 17 студзеня. Крыптавалюта патаннела да $ 9,529 тыс., знізіўшыся на 21% за суткі і на 33% за двое сутак.
Максімальны курс біткойна быў дасягнуты 17 снежня — кошт крыптавалюты перавысіў $ 20 тыс.
За 2017 год курс біиткойна вырас больш чым у 20 разоў. На максімуме ў снежні за адну манету давалі на біржы больш за $ 20 тыс. Аднак потым пачалося падзенне курсу гэтай крыптавалюты.
Чытайце таксама: «Такіх, як мы, у краіне ўжо сотні». Як у прамзоне беларускага райцэнтра майняць крыптавалюты ФОТАРЭПАРТАЖ
0
0
0
0
0
0