Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына расказала, што атрымала ў падарунак на сваё 65-годдзе.
«Найлепшы падарунак для мяне — гэта размовы. Але калі пытаюцца, што падарыць, замаўляю толькі карысныя рэчы. Напрыклад, супрацоўнікі ўжо падарылі мне рэкламуемыя ўсюды зручныя і камфортныя боты-дуцікі. Гуляю вечарамі ў іх, — патлумачыла Ярмошына ў інтэрв'ю «Народнай газеце». — Хтосьці, напэўна, падорыць парфуму, касметыку. Духі, шампуні, памады - гэта расходны матэрыял, і лішнім ён ніколі не бывае».
Боты-дуцікі цяпер у модзе.
0
0
0
0
0
0