У Маскве пасажырскі аўтобус наехаў на апору Ленінградскага тунэлю, паведамляе тэлеканал РЕН ТВ са спасылкай на дадзеныя відавочцаў. Па іх словах, у выніку здарэння пацярпелі ад 8 да 11 чалавек.

«11 чалавек пацярпелі ў выніку наезду аўтобуса на раздзяляльны бардзюр ў раёне дома 2 па Ленінградскай шашы», — сказаў суразмоўца агенцтва. Семярых пацярпелых, паводле яго інфармацыі, у цяперашні час аглядаюць медыкі, яшчэ чацвёра - былі дастаўлены ў бальніцы.

Аварыя адбылася ў 04:45 па маскоўскім часе. Транспартны сродак ішоў з вобласці ў цэнтр Масквы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?