Еўрасаюз, думаючы аднаўляць дыялог з Беларуссю, павінен зразумець, чаму яго рэкамендацыі аб парламенцкіх выбарах не былі рэалізаваны беларускімі ўладамі. Аб гэтым 29 верасня ў Мінску заявіла віцэ-прэзідэнт Парламенцкай асамблеі АБСЕ, кіраўнік місіі назіральнікаў ПА АБСЕ на выбарах у Беларусі Ан-Мары Лізэн.
Яна адзначыла важнасць працэдуры падліку галасоў і яе празрыстасці, у той жа час назіральнікі АБСЕ не атрымалі паўнацэнную магчымасць сачыць за ёю. Паводле слоў А.-М. Лізэн, трэба разабрацца: сігналы Захаду былі пачуты, але не рэалізаваны або «згубіліся ў вертыкалі ўлады».
«Калі ЕС хоча арыентавацца на станоўчыя змены, то мае магчымасць — мы прызналі асобныя паляпшэнні, калі на дэмакратычны працэс, то Беларусь, скажам так, пакуль не ў канцы шляху», — заявіла віцэ-прэзідэнтка ПА АБСЕ.