Кіроўная партыя Зімбабвэ падрыхтавала рэзалюцыю аб адхіленні ад улады прэзідэнта краіны Роберта Мугабэ.

Пра гэта паведаміла ў панядзелак агенцтва Reuters са спасылкай на праект дакумента, які вынесены на разгляд дэпутатаў парламента ад кіруючай партыі «Афрыканскі нацыянальны саюз Зімбабвэ - Патрыятычны фронт» (ZANU-PF).

Як паведамляе агенцтва, у праекце рэзалюцыі гаворыцца, што 93-гадовы прэзідэнт Мугабэ, які знаходзіцца ва ўладзе ўжо 37 гадоў, стаў «крыніцай нестабільнасці» ў краіне. Партыя ўсклала на кіраўніка дзяржавы адказнасць за спад у эканоміцы і абвінаваціла яго ў непавазе да закону.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0