Аляксандр Лукашэнка прызначыў кіраўніка мінскага ГУУС. Ім стаў Сяргей Дарошка, які да гэтага пяць гадоў узначальваў Дэпартамент выканання пакаранняў.

Сяргей Дарошка. Фота sb.by.

Сяргей Дарошка. Фота sb.by.

У падпарадкаванні ДВП знаходзіцца пенітэнцыярная сістэма Беларусі — гэта турмы, «хіміі», ЛПП.

Цікава, што папярэднік Дарошкі Аляксандр Барсукоў да прызначэння галоўным міліцыянерам Мінска таксама ўзначальваў Дэпартамент выканання пакаранняў.

Што тычыцца Сяргея Дарошкі, то ён з’яўляецца выпускніком факультэта ўнутраных войскаў МУС. Быў камандзірам канвойнай брыгады ў Баранавічах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?