Партыя БНФ атрымала дазвол на правядзенне 25 лістапада (субота) ў Слуцку акцыі з нагоды 97-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну — паўстання супраць бальшавікоў у 1920 г, паведамляецца на старонцы партыі ў фэйсбуку.

Праўда, улады змянілі маршрут запланаванай дэманстрацыі, не дазволіўшы заяўнікам акцыі прайсці калонай па галоўнай вуліцы Слуцку, адзначае прэс-служба партыі.

Акцыя павінна стартаваць а 14:30 каля гарадскога стадыёна ў Слуцку, затым — шэсце да гарадскога парка, а перад уваходам на танцавальную пляцоўку парка (вул. Віленская, 10) ад 15:20 да 16:00 запланаваны мітынг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0