Галоўнакамандуючы ядзернымі сіламі ЗША заявіў у суботу, што ён адмовіцца ад загаду прэзідэнта Дональда Трампа нанесці ядзерны ўдар, калі гэты загад будзе «незаконным», паведамляе CNN.

Галоўнакамандуючы ядзернымі сіламі ЗША генерал Джон Хайтэн.

Галоўнакамандуючы ядзернымі сіламі ЗША генерал Джон Хайтэн.

Выступаючы на Форуме міжнароднай бяспекі ў Галіфаксе, Канада, генерал Джон Хайтэн, які кіруе стратэгічным камандаваннем ЗША, падзяліўся тым, што адбудзецца, калі яму загадаюць пачаць ядзерны ўдар.

«Я кансультую прэзідэнта, — сказаў Хайтэн. «Ён скажа мне, што рабіць, і калі гэта незаконна, адгадайце, што адбудзецца? Я скажу: «Спадар Прэзідэнт, гэта незаконна». Адгадайце, што ён зробіць ён? - Ён скажа: «А што будзе законным?» І мы прыдумаем варыянты спалучэння магчымасцяў, каб адрэагаваць на любую сітуацыю. Вось так гэта і працуе. Гэта не так складана».

Стратэгічнае камандаванне ЗША кантралюе ядзерную зброю ЗША і супрацьракетную абарону. Дэмакраты ў Кангрэсе і Сенаце занепакоеныя тым, што Трамп занадта «нестабільны», каб яму давяралі ядзерную зброю.

Хайтэн выступіў з тлумачэннямі пасля таго, як сенацкі камітэт па замежных справах заслухаў на гэтым тыдні даклад аб паўнамоцтвах прэзідэнта па запуску ядзернай зброі. Гэта было першае такое слуханне ў Кангрэсе за больш чым 40 гадоў.

Хоць прэзідэнт і мае права аддаць загад, генерал Хайтэн публічна падкрэсліў, што вайскоўцы ЗША заўсёды абавязаныя выконваць толькі законныя загады, у тым ліку і тыя, якія цягнуць за сабой выкарыстанне ядзернай зброі.

На слуханнях у Сенаце на гэтым тыдні эксперты пацвердзілі, што выкарыстанне ядзернай зброі павінна быць прапарцыйным існуючай пагрозе, і ў Пентагона маюцца шырокія магчымасці для выкарыстання звычайных узбраенняў супраць, да прыкладу, Паўночнай Карэі.

«Гэта сістэма, кантраляваная людзьмі … нішто не адбываецца аўтаматычна. Амерыканскія вайскоўцы выконваюць загады не слепа, і прэзідэнцкае распараджэнне на выкарыстанне ядзернай зброі павінна быць законным», — сказаў падчас слуханняў генерал Келер, папярэднік Хайтэна на пасадзе галоўнакамандуючага ядзернымі сіламі.

Келер патлумачыў, што працэс прыняцця рашэнняў пра ядзерны ўдар «ўключае ў сябе ацэнку, агляд і кансультацыі паміж прэзідэнтам і ключавымі грамадзянскімі і вайсковымі лідарамі, за якімі наступае загад і выкананне прэзідэнцкага рашэння самімі збройнымі сіламі. Калі ёсць незаконны загад, аддадзены вайскоўцам, вайскоўцы абавязаныя адмовіцца ад ягонага выканання», — падсумаваў генерал.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0