fifa.com
Вызначыўся апошні кандыдат ад Еўропы на чэмпіянат свету па футболе. Ім стала зборная Даніі, што разграміла ў гасцях Ірландыю 5:1 (першы матч 0:0). Крыстыян Эрыксан з «Тотэнхема» аформіў хет-трык.
Данія стала 30-м удзельнікам ЧС. Зборная чатыры разы брала ўдзел у чэмпіянатах свету, на ЧС-2014 г. у Бразіліі яна не трапіла.
Засталося два месцы, што таксама вырашацца ў стыках. Сёння а 12-й гуляюць Аўстралія і Гандурас (першы матч 0:0), заўтра раніцай — Перу — Новая Зеландыя.
Лёсаванне турніру — 1 снежня.
0
0
0
0
0
0