Старшынёй грамадскай рады пры МУС выбраны галоўны рэдактар газеты «СБ. Беларусь сегодня» Павел Якубовіч. Такое рашэнне было прынята сёння аднагалосна на пасяджэнні рады, піша БелТА

Пасля абрання Павел Якубовіч падзякаваў прысутным за аказаны давер. Паводле яго слоў, стаўленне кожнага грамадзяніна да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў з'яўляецца тым самым маркерам, які паказвае, што калі міліцыю паважаюць і любяць, то краіна здаровая.

Ганаровым старшынёй грамадскай рады абраны папярэдні старшыня Генадзь Давыдзька.

Грамадская рада пры МУС створаны ў сакавіку 2013 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0