Тэлеканал RT (Russia Today) зарэгістраваўся ў ЗША ў якасці замежнага агента. Пра гэта паведаміла галоўны рэдактар канала Маргарыта Сіманьян.

«У сітуацыі выбару паміж крымінальнай справаю і рэгістрацыяй мы выбралі апошняе», напісала расейская чыноўніца ў сваім твітары

Маргарыта Сіманьян ў сярэдзіне кастрычніка паведаміла, што амерыканскія ўлады запатрабавалі ад RT зарэгістравацца ў якасці замежнага агента. Такое патрабаванне, згодна з заканадаўствам ЗША, прад'яўляюць да кампаній, якія працуюць у інтарэсах іншых дзяржаў. Амерыканскія спецслужбы лічаць, што расейскія ўлады выкарыстоўвалі RT для ўмяшання ў ход прэзідэнцкіх выбараў у ЗША.

Закон пра замежных агентаў быў прыняты ў ЗША ў 1938 годзе, каб абмежаваць дзейнасць агітатараў на карысць гітлераўскай Германіі.

У адказ на патрабаванні амерыканскіх уладаў, Расея вырашыла прыняць меры супраць замежных СМІ ў адказ. Дума занялася распрацоўкай паправак, згодна з якімі замежныя СМІ могуць быць прызнаныя замежнымі агентамі ў Расіі. Як заявілі сёння, папраўкі закрануць «Голас Амерыкі», «Радыё Свабода», CNN і Deutsche Welle.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0