Жыхары Баранавічаў спрабавалі абмяняць у банку cербскія дынары, пераробленыя пад еўра, паведамляе ўпраўленне Дзяржаўнага камітэту судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці.

У аддзяленне банка Баранавічаў звярнуўся мужчына 1991 года нараджэння, які прад'явіў да абмену банкноту вартасцю 200 еўра. Сапраўднасць банкноты выклікала сумнеў у супрацоўніка банка, пра што яна праінфармавала праваахоўныя органы.

Фота ГКСЭ

Фота ГКСЭ

Як пасля растлумачыў мужчына, купюру ён набыў у Крыме ў прыватнай гандлёвай кропцы. Апошні выпадак абмену пераробленых на еўра сербскіх дынараў быў зарэгістраваны ў Мінску ў жніўні мінулага году.

фота ГКСЭ

фота ГКСЭ

Праз некалькі дзён яшчэ адну купюру ў 500 еўра паспрабаваў абмяняць на беларускія рублі іншы жыхар Баранавічаў 1958 года нараджэння. Яна таксама выклікала сумнеў у сапраўднасці. Кліент прызнаўся, што банкноту ён знайшоў на вуліцы і вырашыў абмяняць. Пра тое, што валюта падробленая, абодва мужчыны з іхных словаў не здагадваліся.

Паводле заключэння эксперта, купюры з'яўляюцца грашыма Рэспублікі Сербія, але першапачатковы іхны змест зменены шляхам падчысткі некаторых рэквізітаў і нанясення новых малюнкаў шляхам каляровага друку на прынтэры. Па дадзеным факце міліцыя праводзіць праверку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0