Полацкая міліцыя шукае меркаванага забойцу жыхара горада

У вышук абвешчаны Павел Генадзевіч Юртаеў (нарадзіўся 13 лістапада 1973), ураджэнец і грамадзянін Расіі, без месца жыхарства. Пры сабе мае пашпарт, банкаўскую картку на сваё імя, мабільнік.

Яго прыкметы: 45-50 гадоў, рост 170-173 см, сярэдняга целаскладу, валасы светлыя. Быў апрануты: куртка-спяцоўка падоўжаная зялёнага колеру з жоўтай або салатавай шырокай паласой на спіне ў раёне плечаў, штаны шэрыя альбо сінія (магчыма джынсы), кепка шэрая, на нагах, магчыма, новыя гумовыя боты альбо красоўкі светлага колеру.

Любую інфармацыю пра яго месцазнаходжанне просьба неадкладна паведаміць у ў Полацкі РАУС па нумары + 375-29-597-04-23 (МТС) ці па тэлефоне 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?