У інтэрнэце пачаўся збор подпісаў, каб 1 і 2 лістапада (Дзень усіх святых і Дзяды) былі абвешчаныя непрацоўнымі днямі.

У пачатку лістапада ў большасці рэгіёнаў Беларусі людзі прыходзяць на могілкі, каб прыбраць іх і ўшанаваць памяць продкаў. Ад 1991 да 1996 года Дзяды былі непрацоўным днём, што давала магчымасць грамадзянам Беларусі выканаць свой абавязак сумлення і памяці, ушанаваць продкаў, падбаць пра добраўпарадкаванне могілак, адзначаецца ў звароце

У каталіцкай традыцыі 1 лістапада — Урачыстасць усіх святых, 2 лістапада — Дзень задушны, калі памінаюць усіх памерлых. Штогод каталіцкія біскупы ў сваіх пасланнях нагадваюць вернікам пра абавязак наведаць могілкі.

У той жа час праваслаўныя вернікі маюць свой дзень памяці продкаў — Радаўніцу (аўторак), якая афіцыйна з’яўляецца выходным. Таксама традыцыйна робіцца выходным і панядзелак, каб людзям было зручна прыбраць магіілы. Католікі, на думку аўтараў звароту, пазбаўленыя магчымасці мець выходныя.

Аўтары звароту прапануюць, «у мэтах дасягнення сацыяльнай справядлівасці ў грамадстве, захавання добразычлівых адносінаў перад прадстаўнікамі розных канфесій, зрабіць 1 і 2 лістапада нерабочымі днямі ў Беларусі, пачынаючы з 2018 года, і замацаваць гэта адпаведным нарматыўна-прававым актам»

Каб падтрымаць Кампанію, запоўніце, калі ласка, абавязковыя палі і націсніце «даслаць». Калектыўны зварот будзе накіраваны ў Савет міністраў, Адміністрацыю прэзідэнта на адрас электроннай пошты - 7 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0