У чэмпіянаце Беларусі па футболе скандал: матч БАТЭ і наваполацкага «Нафтана» скончыўся нічыей 1:1.
Не задаволены ніхто. Наваполацкі клуб гарантавана выляціць з вышэйшай лігі, а вось барысаўская каманда значна ўскладніла сабе змаганне за чэмпіёнства.
На 85-й хвіліне матча мяч трапіў у руку (ці ўсё ж плячо?) абаронцы БАТЭ Віталя Гайдучыка. Арбітр паказаў на 11-метровую пазнаку. «Нафтан» забіў гол і здолеў давесці гульню да нічыей.
Ці быў пенальці?
* * *
Цяпер турнірная табліца выглядае наступным чынам:
1. «Шахцёр» — 62 балы.
2. «Дынама» (Мінск) — 59 балаў.
3. БАТЭ — 58 балаў.
Аднак барысаўскаму клубу футбольная федэрацыя можа вярнуць папярэдне адабраныя тры балы.
0
0
0
0
0
0