Цэны масла на еўрапейскім рынку дасягнулі рэкордных узроўняў.

Масла — у дэфіцыце. Ягоная папулярнасць у спажыўцоў вырасла, пасля таго як дыетолагі яго рэабілітавалі, а маргарыны на аснове пальмавага алею, наадварот, выйшлі з моды. Між тым вытворчасць малака ў Еўропе апошнія гады не паспявала за ростам попыту на малочныя прадукты.

Да таго ж, вытворчасць масла ў Еўропе ў 2017-м упала на 5% пасля лібералізацыі рынку і скасавання датацый фермерам.

У выніку цана масла на гуртовым рынку ЕС дасягнула 7283 даляраў за тону (прыблізна 2,85 беларускага рубля ў пераліку на 200 грамаў).

Калі ўлічыць нацэнку гандлёвых сетак, беларускае масла на паліцах яшчэ таннае. Паколькі рынак масла глабальны, імаверна, цэны на масла ў Беларусі таксама падрастуць.

Ужо сёння «Еўраопт» прапануе 180 г 65-працэнтавага масла вытворчасці Паставы за 2,09 рубля. Дарагое 72%-нае ваўкавыскае (180 г) каштуе 2,69 рубля. У большасці дробных крам цэны яшчэ вышэйшыя.

Агулам на сёння цэны вар’іруюцца ад 2,3 да 3,5 рублёў у пераліку на 200-грамовы пачак.

Параўноўваю са сваімі чэкамі двухгадавой даўніны: масла каштавала тады 1,58—2,2 рубля. Такім чынам, рост цаны склаў каля 50% за два гады.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?