Адметная сітуацыя здарылася ў кулуарах паседжання Палаты прадстаўнікоў 25 кастрычніка.

Ігар Шуневіч у форме НКВД (у цэнтры). 2015 год.

Ігар Шуневіч у форме НКВД (у цэнтры). 2015 год.

Журналіст Зміцер Лукашук нагадаў міністру МУС Ігару Шуневічу, што неўзабаве гадавіна трагічнай даты — «расстрэльнай ночы» 29 кастрычніка 1937 года, кульмінацыі чыстак, калі была ліквідаваная дзяржаўная эліта і інтэлігенцыя БССР.

«Як вы асабіста ставіцеся да гэтай падзеі?» — спытаўся Лукашук у Шуневіча.

Міністр унутраных спраў адказаў, што даваць ацэнкі гістарычным падзеям — гэта справа гісторыкаў, а ён не гісторык, і таму ягонае меркаванне можа быць цікавае толькі яму самому. Такім чынам ён ухіліўся ад асуджэння рэпрэсій савецкага рэжыму.

Чытайце таксама: Сталічная міліцыя прыбірае смецце ў Курапатах ФОТАФАКТ

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?