У Стамбуле пачаўся суд над 11 праваабаронцамі. У ліку іх — па грамадзяніне Нямеччыны і Швецыі, а таксама кіраўнік турэцкага аддзялення «Міжнароднай амністыі». 

Праваабаронцаў вінавацяць у прыналежнасці да «ўзброенай тэрарыстычнай арганізацыі» і дапамозе ёй. Ім пагражае да 15 гадоў зняволення.

Усіх іх затрымалі на семінары, прысвечаным камп'ютарнай бяспецы.

Усяго пасля правалу спробы дзяржаўнага перавароту ў 2016 годзе ў Турцыі арыштавалі 50.000 і звольнілі з працы 150.000 чалавек. Улады абвінавачваюць арыштаваных у прыналежнасці да сеткі гюленістаў. Праваабаронцы сцвярджаюць, што гэта проста кампанія застрашвання палітычных праціўнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?