Трагедыя адбылася ў в. Сініцкае Поле Лельчыцкага раёна 19 верасня — ад удару токам загінуў 4-гадовы хлопчык.

Брыгада хуткай дапамогі, што прыбыла на месца здарэння, толькі канстатавалі смерць дзіцяці, пішуць Калінкавіцкія навіны.

Са слоў сястры, брат ляжаў у ложку на левым баку, павернутым да сцяны і схаваным коўдрай.

Пры аглядзе месца здарэння высветлілася, што над ложкам на вышыні 30 сантыметраў размешчана разетка, а ў 120 см ад разеткі знайшлі спіцу ад парасона.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0