Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з кіраўніцтвам Адміністрацыі 24 кастрычніка адзначыў наяўнасць праблемных момантаў з выканальніцкай дысцыплінай сярод дзяржслужачых і ў пытанні працы са зваротамі грамадзян, піша БелТА.

Для абмеркавання на нарадзе былі ўнесены некалькі блокаў пытанняў, якія тычаць кадравай палітыкі, прэстыжу, статусу дзяржаўнай службы. «У вас ёсць прапановы і пытанні. Я гатовы да абмеркавання, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Традыцыйна мы будзем абмяркоўваць на падобных нарадах пытанні выканання даручэнняў прэзідэнта. Я перш за ўсё папярэджваў кіраўніка Адміністрацыі — у нас праблемы ёсць (не ведаю — вялікія, малыя) — сёння зробім высновы па выканальніцкай і, на жаль, працоўнай дысцыпліне нашых дзяржслужачых. Я прасіў праверыць гэтыя пытанні і сёння паведаміць».

Паводле слоў Лукашэнкі, яшчэ адна тэма нарады — якасць працы са зваротамі грамадзян, пра што раней даваліся адпаведныя даручэнні.

«Нам трэба нейкую нармальную форму выпрацаваць у рабоце са зваротамі грамадзян. Усе цягнецца з савецкіх часоў: хтосьці напісаў у Адміністрацыю прэзідэнта або на імя прэзідэнта, хтосьці скардзіцца на мясцовыя органы ўлады, а мы туды адпраўляем для разгляду гэтыя скаргі і заявы. Паток непатрэбнай інфармацыі, плацім за гэта грошы, пошта нясе іх туды гэтыя лісты, потым яны вам дасылаюць назад. А яшчэ і фельд'егерскую сувязь выкарыстоўваем нятанную. Час гэтаму пакласці канец, і я папрасіў, каб тут былі ўнесены канкрэтныя прапановы», — падкрэсліў ён.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што такія нарады з кіраўніцтвам Адміністрацыі прэзідэнта будуць насіць традыцыйны характар і праводзіцца прыкладна раз на два месяцы. На мерапрыемства таксама былі запрошаныя дзяржсакратар Рады Бяспекі Станіслаў Зась і кіраўнік спраў прэзідэнта Віктар Шэйман.

Лукашэнка падкрэсліў, што на падобных нарадах хацеў бы слухаць не самасправаздачы ад іх удзельнікаў, а ў першую чаргу абмяркоўваць актуальныя пытанні, якія патрабуюць рашэння на ўзроўні кіраўніка дзяржавы.

«Я хацеў бы пабудаваць работу так, каб не было такога меркавання, што немагчыма да прэзідэнта наўпрост данесці рашэнне тых ці іншых пытанняў або паставіць наўпрост перад ім пытанне. Калі ласка, вось форма работы. Прытым вы тут ініцыятары. Калі такіх пытанняў ёсць мноства, мы можам часцей праводзіць гэтыя сустрэчы», — сказаў ён.

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што і па-за фарматам нарады любы яе ўдзельнік можа ў любы час далажыць прэзідэнту тое ці іншае пытанне, што і адбываецца ў рэчаіснасці. «Тым не менш такія нарады дазваляюць канкрэтызаваць нейкія напрамкі дзейнасці і прыняць адпаведныя меры», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«І папярэджваю ўсіх, што рашэнні, якія мы прымаем тут (хай нават не фармалізаваныя, а вусныя мае рашэньні), павінны безумоўна выконвацца. Замусольваць пытанні ці хаваць іх у доўгую скрыню, пад сукно пакласці не атрымаецца. Тым больш што сёння нам трэба вызначыцца па найсур'ёзных напрамках нашай працы. Ну і, вядома, гучныя пытанні. Гэта таксама тыя праблемы, якія мы павінны сёння разглядаць», — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0