Падчас раскопак у двары Старога замка археолагі натыкнуліся на шахматную ладдзю, як мяркуецца 14 стагоддзя, перадае «Гродна Плюс»

«Ладдзя» падобная да той, якую знайшоў ў 1931 годзе на Замкавай гары заснавальнік Гродзенскага археалагічнага музея Юзаф Ядкоўскі. Помнік гэтай ладдзі ў чэрвені 2016 года паставілі на беразе Нёмана.

Па словах навуковага супрацоўніка музея Аляксандра Хацько, гэта ўнікальная рэч. Прадмет такога ўзроўню за 10 гадоў яго практыкі знайшлі ўпершыню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0