11 кастрычніка ў Заспе 14-гадовы падлетак вырашыў заняцца эксперыментамі з «шалёнай ягадай», якая расла на суседскім падворку.

Хлопец ведаў, што беладонна можа выклікаць галюцынацыі, ён сарваў і праглынуў некалькі пладоў, распавёў парталу dneprovec.by намеснік начальніка РАУС Андрэй Сямкоў. Нічога не адбылося, хлопец з’еў яшчэ трохі. Ізноў не заўважыў эфекту і заняўся сваімі справамі.

Праўда, праз некалькі гадзін хлопца ўсё ж «накрыла». Тэрмінова выклікалі мясцовага фельчара, які пасля агляду патэлефанаваў у хуткую для шпіталізацыі эксперыментатара. У выніку хлопец правёў суткі ў рэанімацыі, цяпер яго здароўю нішто не пагражае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?