Выпадак адбыўся яшчэ 21 верасня.

Паводле версіі міліцыі, мінчук праз непрыязнае стаўленне да натарыуса, якое ўзнікла пры вырашэнні пытання аб спадчыне, за грошы ўгаварыў непаўналетняга навучэнца каледжа падпаліць натарыяльную кантору. Апошні (актыўны ўдзельнік каляфутбольнага руху, прыхільнік неанацысцкай ідэалогіі, мае нязнятую і непагашаную судзімасць за злоснае хуліганства) пагадзіўся. Ён разбіў каменем шкло ў будынку, дзе размяшчалася ўстанова, і кінуў туды бутэльку з запальнай сумессю. Кошт пашкоджанай агнём маёмасці высвятляецца.

У выніку абодвух — і заказчыка, і выканаўцу — затрымалі і змясцілі пад варту. Цяпер ім пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да 10 гадоў. Акрамя таго на дарослага пакрыўджанага спадчынніка завялі справу за ўцягванне непаўналетняга ва ўчыненне цяжкага злачынства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?