Ад 2 да 13 кастрычніка у Маладзечанскім раёне правядуць пробны перапіс насельніцтва.
Як паведамляе «Рэгіянальная газета» са спасылкай на аддзел дэмаграфічнай статыстыкі і перапісу насельніцтва Мінскай вобласці, плануюць апытаць насельцітва некаторых вуліц у Маладзечне, напр. Хмяльніцкага, Бухаўшчына, Вялікі Гасцінец, Віленская ды інш. Перапіс правядуць таксама ў аграгарадку Лебедзева, вёсках Насілава, Цюрлі, Каледзіно, Вытрапаўшчына і Мянюткі.
Паводле Белстата, падчас перапісу плануюць апытаць 15 000 чалавек. Перапісчыкі будуць карыстацца планшэтамі.
У азначаны перыяд па месцы жыхарства прыйдзе перапісчык, які задасць пытанні пра ўзрост, сямейны стан, нацыянальнасць, адукацыю, эканамічную актыўнасць, домагаспадарку і іншае.
0
0
0
0
0
0