27 верасня па тэлефоне 102 пазваніў 8-гадовы хлопчык і паведаміў, што яго школу «хочуць узарваць», піша guvd.gov.by

У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў было ўстаноўлена, што званок з мабільнага тэлефона зрабіў 8-гадовы вучань школы па вуліцы Пімена Панчанкі.

Аказалася, што на ўроку АБЖ настаўнік расказваў дзецям пра тое, што рабіць у небяспечных сітуацыях і каму неабходна тэлефанаваць. На перапынку вучні вырашылі праверыць атрыманую інфармацыю на справе — патэлефанавалі з мабільнага тэлефона па 102 і паведамілі аб мініраванні школы. Міліцыя і адпаведныя службы аператыўна прыбылі на месца здарэння.

Улічваючы ўзрост ілжэмінёра, адказваць за яго дзеянні давядзецца бацькам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0