Офісы кампаніі «Яндэкс» у Масква эвакуіравалі пасля званка невядомага з пагрозай выбуху, паведамляюць інфармагенцтвы.
Reuters
Званок з пагрозай выбуху паступіў у 16.23 па маскоўскім часе. У ходзе эвакуацыі з трох карпусоў было выведзена каля 3 тысяч чалавек.
На месцы працуюць супрацоўнікі паліцыі, пажарна-выратавальныя падраздзяленні, машыны хуткай дапамогі.
Раней сёння ў маскоўскі офіс «Яндэкса» прыязджаў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, каб павіншаваць кампанію з дваццацігадовым юбілеем і азнаёміцца з «асноўнымі распрацоўкамі і кірункамі дзейнасці кампаніі». Яго візіт завяршыўся да эвакуацыі.
Паведамляецца, што трывога аказалася беспадстаўнай, аднак работнікам «Яндэкса» рэкамендавалі завяршыць працоўны дзень.
0
0
0
0
0
0