Усе шматкватэрныя дамы Беларусі будуць падлучаныя да тэхналогіі GPON да канца 2018 года, паведаміў сёння міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў ў прэс-цэнтры БЕЛТА.
Па дадзеных ведамства, агульная колькасць абанентаў, падключаных па тэхналогіі GPON, за студзень-чэрвень павялічылася на 300 тысяч. Іх агульная колькасць на 1 ліпеня 2017 года склала 1,39 мільёна.
Тэхналогія GPON (gigabit passive optical network) прыходзіць на змену ADSL у дамах беларусаў. Асноўнае адрозненне — аптычнае валакно, якое даходзіць да кватэры і робіць магчымай перадачу дадзеных на хуткасці да 100 Мбіт/с, дадае Tut.by.
0
0
0
0
0
0