У кітайскай вёсцы Сіліньшуй пасадзілі дрэвы ядлоўца ў выглядзе вялізнага QR-кода. Гэта зрабілі, каб прыцягнуць увагу турыстаў, калі тыя будуць пралятаць над населеным пунктам па шляху ў Пекін, паведамляе 34travel.me са спасылкай на Mashable.

People's Daily, China

Самае дзіўнае, што код сапраўды працуе. Праўда, каб усё атрымалася, выяву раяць асвятліць. Пасля сканавання адкрыецца турыстычная старонка гарадка ў WeChat. Для стварэння зялёнага QR-кода выкарысталі дрэвы ад 80 см да 2,5 метраў. Плошча самога кода — 227 м × 227. м.

People's Daily, China

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0