Кіроўца на Cadillac Escalade пашкодзіў сем машын у Мінску, паведаміла БелТА старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ РУУС Фрунзенскага раёна Алена Волчак.

Інцыдэнт адбыўся сёння каля 16.20 каля дома №56 на вул.Матусевіча. «Кіроўца за рулём Cadillac Escalade з расійскімі нумарамі ўрэзаўся ў двары ў сем прыпаркаваных аўто. Пацярпелых няма, — распавяла Алена Волчак. — Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. ДАІ праводзіць праверку па гэтым факце».

Алёна Волчак адзначыла, што мужчыну да прыбыцця праваахоўнікаў затрымалі відавочцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0