Лонданская паліцыя затрымала ў заходняй частцы горада другога падазраванага ў сувязі са здзейсненым тэрактам на станцыі сталічнага метрапалітэна «Парсанс грын», паведамляюць інфармагенцтвы. Інфармацыя пра гэта з'явілася сёння на сайце Скотленд-Ярда.
«21-гадовы мужчына затрыманы ў раёне Хаўнслоў а 23.50 па мясцовым часе ў суботу, 16 верасня. Яго даставілі ў паліцэйскае аддзяленне на поўдні Лондана, дзе ён знаходзіцца пад вартай», - гаворыцца ў заяве паліцыі.
0
0
0
0
0
0