Матч групавога раўнду Лігі Еўропы паміж «Арсеналам» і «Кёльнам» быў адкладзены на гадзіну. У Лондан прыехалі 20 тысяч фанатаў нямецкага клуба, што не гуляў у еўракубках з 1992/1993 года.
Яны прайшлі маршам па горадзе, а затым паспрабавалі прарвацца на стадыён без білетаў. Старт гульні быў адкладзены на гадзіну.
І «Арсенал», і «Кёльн» —супернікі БАТЭ ў групавым турніры.
Матч з «Арсеналам» пройдзе 28 верасня на «Барысаў-Арэне», з «Кёльнам» — 19 кастрычніка.
0
0
0
0
0
0