Самая старая з жывучых у няволі вялікіх панд памерла ва ўзросце 37 гадоў у даследчым цэнтры ў горадзе Фучжоу на паўночным усходзе Кітая, паведамляе ВВС.

AFP

AFP

Панда Басы пражыла даўжэй за ўсіх яе чорна-белых аднагодкаў. 37 гадоў для панды адпавядае ўзросту прыкладна 100 гадоў для чалавека.

Вялікая панда лічыцца сімвалам Кітая і знаходзіцца пад аховай дзяржавы. У выніку шматгадовых намаганняў уладаў гэты від сысуноў больш не знаходзіцца пад пагрозай знікнення.

Сваё імя панда атрымала ад назвы даліны, дзе яе падабралі ва ўзросце чатырох гадоў і даставілі ў цэнтр аховы панд, дзе Басы і жыла да канца жыцця.

Кітайскае дзяржаўнае тэлебачанне вяло жывую трансляцыю цырымоніі развітання з пандай проста з цэнтра.

«З цяжкім сэрцам мы афіцыйна заяўляем, што сёння, у 8:50 раніцы, памерла панда Басы ва ўзросце 37 гадоў «, — заявіў прадстаўнік навукова-даследчага цэнтра вялікіх панд у Фучжоу.

Ён дадаў, што панда стала правобразам талісмана першых Азіяцкіх гульняў 1990 года. «Яна была анёлам дружбы ў краіне і за яе межамі», — зазначыў чыноўнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0