Адпаведнае кадравае рашэнне прыняў сёння Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу новага міністра на выяўленні новых залежаў карысных выкапняў. «Былому міністру была пастаўлена вельмі сур'ёзная задача па прыродных рэсурсах. Што мы ведаем пра нашу краіну? Тое, што на паверхні, мы гэта бачым. А вось што там — пад зямлёй — не ўсё.

Таму ваша задача — разабрацца, што там, пад зямлёй. І перш за ўсё тое, што нам вельмі неабходна сёння. Разумееце, пра што ідзе гаворка», — сказаў ён.

Другая важная задача — ахова навакольнага асяроддзя. «Маё стаўленне да прыроды вы ведаеце. Яно надзвычай паважлівае, і я патрабую няўхільнага выканання сваіх рашэнняў па ахове прыроды», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён канстатаваў, што ў параўнанні з шэрагам краін, у тым ліку суседніх, у гэтым пытанні ў Беларусі наведзены парадак. «Бо жорсткае стаўленне да парушальнікаў. Але ўсё больш і больш мяне інфармуюць, што ў нас з'явілася нямала праблем, звязаных з той сферай, якая кантралюецца інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету. Вельмі непрыгожыя факты прасочваюцца. Але вы ведаеце, якія мы меры прымаем. Гэта будуць самыя жорсткія меры», — заявіў ён.

«Прырода — гэта дар божы, мы яго павінны захаваць і яшчэ ў найлепшым стане перадаць сваім дзецям і ўнукам, — сказаў беларускі кіраўнік

— Таму займіцеся сур'ёзна, як вы гэта ўмееце рабіць. Займіцеся навядзеннем парадку і дайце вынік па рэсурсах і абароне нашай прыроды. Усе гэтыя кар'еры, жывёлагадоўчыя фермы, адкуль жыжка ў раку цячэ…»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?