У Мінску пад колы аўтамабіля трапіла жанчына. Яна загінула.

Смяротная аварыя адбылася 12 верасня, у 21.30, на вуліцы Чыгуначнай: кіроўца «Шкоды» здзейсніў наезд на жанчыну, якая пераходзіла дарогу па-за пешаходным пераходам насупраць дома № 18а, піша Tut.by.

У выніку ДТЗ пешаход атрымала найцяжэйшыя траўмы і была дастаўлена ў бальніцу, дзе пазней памерла. Асоба загінулай высвятляецца. На выгляд ёй 65-70 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0