Двух беларусаў падазраюць у тым, што яны мелі намер здабыць унікальную тэхналогію вытворчасці фарбаў для дарожнага пакрыцця, якая належыць прыватнаму прадпрыемству, паведамляе тэлеканал АНТ. Затрымалі падазраваных на месцы злачынства — у момант перадачы грошай і інфармацыі. За яе жыхар Мінска быў гатовы заплаціць пяць тысяч даляраў.

Усяго, па версіі следства, у злачыннай схеме ўдзельнічалі тры чалавекі — адзін з іх супрацоўнік кампаніі-вытворцы.

Аляксандр Лаўруковіч, начальнік 6-га ўпраўлення па Брэсцкай вобласці ГУБАЗіК МУС Беларусі: «Ён ведаў, да каго звярнуцца, і хто валодае гэтай інфармацыяй, і як яе займець, быў знаёмы з людзьмі, якія працавалі на гэтым прадпрыемстве. І ў выніку звярнуўся да начальніка цэха па вытворчасці фарбаў. У выніку прапанаваў распаўсюдзіць інфармацыю, якая была камерцыйнай таямніцай».

Эксперты правяраюць версію аб канкурэнтнай барацьбе. Па словах аператыўнікаў, затрыманы мог быць толькі пасярэднікам, пры гэтым «замовілі» тэхналагічную карту кампаніі з Расіі.

Фарба, якую вырабляюць беларусы, сёння лідар на рынку дарожных работ па якасці і цане. Таму і ідзе такое паляванне на рэцэпт. Усе трое ўдзельнікаў схемы абвінавачваюцца па артыкуле «камерцыйны шпіянаж», яны затрыманыя. Мера пакарання прадугледжвае да двух гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0