Гэтай інфармацыяй на сваёй старонцы ў фэйсбуку падзяліўся сам музыка: «Здымкі адбыліся ў кватэры пісьменніка на Карла Маркса, 36, дзе Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч жыў з 1973 года. Адсюль і адправіўся ў свой апошні шлях 25 ліпеня 1984 года. У кватэры жыла сястра Караткевіча, зараз жыве яго пляменніца — Алена Іванаўна, разам з супругам.

У кабінэце амаль нічога не зьмянілася з дня сьмерці Караткевіча. Ложак, гліняная пагоня над ложкам. Кніжныя паліцы з мноствам самых розных кніг. На паліцах шмат чарцей, цмокаў, гаршкоў, Швейкі, куфлі, фоткі. На сваім месцы стаіць стол, за якім пісаўся «Чорны замак Альшанскі». Вісіць вялікі партрэт Каліноўскага.

Песня зь іншага праекта, але яна абсалютна ў кантэксце «Белай яблыні грому». Таму абавязкова прагучыць на канцэрце 21 верасьня ў Prime Hall. Калі гралі, адчулі нейкую дзіўную энэргетыку. Ня ведаю, як патлумачыць, але для мяне ўсё было нібыта наэлектрызаванае».

***

Усім аматарам творчасці Лявона Вольскага нагадаем, што вялікі канцэрт, прысвечаны праекту «Белая яблыня грому», пройдзе 21 верасня ў клубе Prime Hall. Квіткі на танцпляц каштуюць 40 рублёў. Сядзячыя мейсцы: ад 40 да 48 руб. Продаж адбываецца праз касы і сістэму Kvitki.by, сайт Primehall.by і касы Prime Hall (ГЦ «Замак»). Інфалінія (033) 661 14 32.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0