© РИА Новости / Сергей Мамонтов
Па словах прэзідэнта Расіі, касмадром «Усходні», які быў закладзены некалькі гадоў таму, ужо пачаў функцыянаваць, зробленыя першыя запускі ракет, і на сёння ёсць планы па будучых праектах, у тым ліку — сумесна з ЗША.
«У бліжэйшыя некалькі гадоў пяройдзем да таго, што гэта будзе першы сапраўдны буйнамаштабны грамадзянскі касмадром расійскі, з якога мы будзем даследаваць, у тым ліку, і далёкі космас, ажыццяўляць пілатуемыя палёты і так далей. Дарэчы, плануем гэта рабіць і са Злучанымі Штатамі — прынамсі, калі ўсякія разумнікі з розных структур амерыканскіх не перашкодзяць. Цікавасць да гэтага ёсць, у тым ліку, скажам, па вывучэнні Марса да 2030 года сумесна з амерыканскімі партнёрамі», - сказаў кіраўнік Расіі.
Касмадром «Усходні» будуецца ля горада Цыялкоўскі у Амурскай вобласці з 2012 года. Ён стане першым расійскіс касмадромам грамадзянскага прызначэння і дазволіць забяспечыць незалежны доступ Расіі ў касмічную прастору. Цяпер Расія карыстаецца пабудаваным яшчэ за савецкім часам касмадромам Байканур у Казахстане.