Лукашэнка сёння праводзіць нараду з кіраўніцтвам Дзяржаўнага сакратарыята Рады бяспекі Беларусі, праваахоўных органаў і ведамстваў сістэмы нацыянальнай бяспекі, піша БелТА.

Ён звярнуў увагу, што даручаў праваахоўным органам, пракурорскім работнікам актыўна падключыцца да пытанняў навядзення парадку і дысцыпліны, асабліва ў важны момант уборачнай кампаніі.

«Ніякага вяртання да савецкай сістэмы тут няма, хоць і ў савецкія часы было шмат добрага, што мы спрабуем захаваць. Проста хачу сказаць, што гэтая нядбайнасць потым нам дорага абыходзіцца. Ці можаце палічыць, калі б мы страцілі, як заўсёды ў нас плануюць вяскоўцы і кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, 10% ураджаю (гэта, нібыта, натуральныя страты). З 10 млн т (збожжавых) сабранага страцілі б за 1 млн тон Памножце на $ 200 прыкладна - сусветная цана. Грубы падлік дае нам страты», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0