Хакейны клуб «Дынама» Мінск ад канца жніўня пачаў сезон у КХЛ. 

Заўзятары перакананыя, што на старце сезону падтрымка арэны крытычна важная для гульцоў.

І што перад гульнёй зрабілі самыя адданыя? Зварылі піва.

Сумесна з «Аліварыяй» фанаты «Дынама» зварылі ўласнае піва, куды, кажуць, заклалі часцінку сваёй фанацкай душы — гэта лёгкі піткі лагер, ідэальны для прагляду спартыўных спаборніцтваў.

З інгрэдыентамі піва заўзятары былі і на трэніроўцы клуба, дзе да соладу хмеля і вады клюшкамі прыкладваліся хакеісты і «зараджалі» інгрэдыенты ў сваім фанацкім коле.

Пасля гэтага яны адправіліся на завод «Аліварыі», дзе перадалі іх прафесійным броварам, якія — вядома, пад пільным наглядам фанацкага вока, — скончылі ўвесь цыкл вытворчасці.

«Чаму піва важнае? Яно разнявольвае, дае волю эмоцыям, якія мы выпускаем на трыбунах. Ну што такое маўклівы фанат? Зрэшты, бываюць матчы, калі каманда не радуе, але нашая «Аліварыя» радуе заўсёды», — сказалі нам фанаты і выказалі надзею, што піва стане яшчэ адным злучвом паміж тымі людзьмі, што не толькі ходзяць на матчы «Дынама», але і агулам любяць беларускі спорт.

«Аліварыя Дзясятка» аформленая ў традыцыйным для гатунку зялёным колеры і дапоўненая сапраўднай фанацкай расфарбоўкай з элементамі беларускага нацыянальнага ўзору. 

ПРАЗМЕРНАЕ ЎЖЫВАННЕ ПІВА ШКОДЗІЦЬ ЗДАРОЎЮ

ТАА «Сетте Студия» УНП 192409356

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0