У вёсцы Алашкі (Шаркаўшчынскі раён) на радзіме вядомага садавода Івана Сікоры прайшоў традыцыйны ўжо фэст «Яблычны Спас». Фэст сабраў некалькі соцен чалавек. Яго наведалі і замежныя госці з Расіі і Латвіі.

У часе фэсту святары дабраславілі яблыкі. Усе прысутныя маглі паслухаць канцэрт, арганізаваны мясцовай самадзейнасцю, паўдзельнічаць у спаборніцтвах, набыць сувеніры ў народных майстроў і, вядома ж, пачаставацца яблыкамі Сікоравых сартоў.

Іван Сікора (1885—1966) — селекцыянер-аматар, заслужаны аграном БССР. Вывеў пяцьсот гатункаў яблыні, сто гатункаў ігруш, а таксама гатункі сліваў, бэзу, ружаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?