У Беларусі плануюць увесці больш дыферэнцыраваных тарыфаў на электраэнергію, цытуе БелТА меркаванне старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча.

Так званы тарыфны сшытак, адзначыў ён, павінен быць больш аб'ёмны, ступень дыферэнцыяцыі — большай. «У чалавека павінна быць магчымасць скарыстацца льготным тарыфам на працягу сутак ці тыдня, каб выконваць энергазатратныя працы ў доме. Тое самае для прамысловых прадпрыемстваў», — лічыць Міхаіл Мясніковіч.

У Беларусі ўжо дзейнічаюць тарыфы, дыферэнцыраваныя па часе, калі энергасістэма адчувае максімальную і мінімальную нагрузку. У некаторых выпадках розніца можа дасягаць трохразовага памеру. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0