У поле зроку Літоўскай камісіі па радыё і ТБ (ЛКРТВ) з-за магчымых парушэнняў зноў трапілі трансляваныя ў Літве расійскія тэлеканалы.

На наступным тыдні камісія збіраецца абмеркаваць, ці рабіць далейшыя крокі, скіраваныя на абмежаванне трансляцыі ў Літве расійскіх каналаў «РТР Планета» і «ТВЦi».

«Парушэнні выяўленыя, высновы зробленыя, цяпер нашай камісіі трэба азнаёміцца з высновамі і, калі яны будуць зацверджаны, пачнуцца далейшыя працэдуры», — сказаў BNS старшыня камісіі Эдмундас Вайтэкунас.

ЛКРТВ сцвярджае, што 31 мая ў праграме «Вечар з Уладзімірам Салаўёвым» на канале «РТР Планета» і 10 чэрвеня ў праграме «Права ведаць» на канале «ТВЦi» выявіла распальванне вайны і нянавісці.

У праграме на канале «РТР Планета» расійскі палітык Уладзімір Жырыноўскі, у прыватнасці, сказаў: «Трэба паставіць ультыматум прыбалтыйскім дзяржавам, каб яны адвялі ўсе войскі НАТА на 300 кіламетраў ад межаў Расіі, а не адвядуць — мы прымем пэўныя меры». На пытанне вядучага, якія (меры), У. Жырыноўскі адказаў: «А яны потым пабачаць. Раніцай, ноччу прыляцяць нейкія самалёты».

Расійскі парламентарый удзельнічаў і ў праграме «Права ведаць» на канале «ТВЦi». Там ён казаў пра акупацыю Украіны, аддзеленага ад Малдовы Прыднястроўя.

ЛКРТВ сцвярджае, што яе высновы аб распальванні вайны і нянавісці ў гэтых праграмах пацвердзіў і Дэпартамент стратэгічнай камунікацыі і сувязяў з грамадскасцю Мінабароны.

Літва пачала абмяжоўваць трансляцыі расійскіх каналаў з 2014 года, калі Расія анексавала Крым і стала падтрымліваць сепаратыстаў на ўсходзе Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?