Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп не выключае правядзення вайсковай аперацыі ў Венесуэле.

«Мы маем мноства варыянтаў вырашэння сітуацыі ў Венесуэле, уключаючы правядзенне вайсковай аперацыі ў гэтай краіне», — заявіў ён, дадаўшы, што жыхары Венесуэлы «пакутуюць і паміраюць».

Венесуэла ад вясны ахопленая беспарадкамі, падчас якіх загінула больш за 100 чалавек. Гэта адбываецца на фоне супрацьстаяння паміж прэзідэнтам Мадура і апазіцыяй, якой пасля выбараў належыць большасць у парламенце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0