Аварыя здарылася ноччу 6 жніўня.

«Аўдзі-80», у якой была сям’я з двума дзецьмі, урэзалася ў дрэва. Кіроўца, 29-гадовы мужчына загінуў. Загінула і яго 6-гадовая дачка. Целы прыйшлося дэблакаваць ратавальнікам.

28-гадовая жонка з 2-гадовай дачкой самастойна выбраліся з машыны. Іх шпіталізавалі.

Пасля агляду дактарамі хуткай медыцынскай дапамогі жанчына, 1989 г.н. і яе двухгадовая дачка шпіталізавана ў новалукомскую бальніцу.

ДАІ Чашніцкага РАУС праводзіць праверку па факце ДТЗ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?