Мэр Вільні Рэмігіюс Шымашус сказаў, што з урадам узгадняюцца планы стварэння Віленскай свабоднай эканамічнай зоны (СЭЗ), паведамляе Delfi.
Яна магла б быць створана ў паўднёвай частцы горада, у Пагірах, дзе цяпер дзейнічае Віленскі лагістычны парк і інтэрмадальны тэрмінал. Гэтую ідэю мэр у сераду абмеркаваў з прэм'ерам Саўлюсам Сквярнялісам.
«Мы абмеркавалі магчымасць пабудаваць заводы вакол Вільні — праект індустрыяльнага парку або СЭС. Мы дамовіліся з самакіраваннем Вільнюскага раёна, урадам разам гэтым заняцца. Побач з Пагірамі, дзе намечаны лагістычны парк, мы сышліся ў меркаванні, што там лепшае месца і мы шукаем спосабы, як гэта зрабіць прыдатным для вытворчасці», — заявіў пасля сустрэчы з прэм'ерам Шымашус.
Ён лічыць, што трэба ацаніць выгаду прамзоны ў межах Вільні і Віленскага раёна для павышэння канкурэнтаздольнасці краіны, заявіў дарадца мэра Томас Бяржынскас.
Шымашус сказаў, што доўгія гады імкнуліся «выціснуць інвестыцыі з Вільні» ў іншыя муніцыпалітэты, і гэта адпужвала інвестараў ад Літвы.
Віленскае самакіраванне разам з літоўскай чыгуначнай кампаніяй Lietuvos gelezinkeliai валодае лагістычным паркам, плошчай 460 гектараў, які развіваецца вакол Віленскага інтэрмадальнага тэрмінала, які быў адкрыты ў 2015 годзе і каштаваў 36,7 млн еўра.